🔊 "Крэмулятар" Сашы Філіпенкі цяпер можна паслухаць. "Крэмулятар" — самы знакаміты раман Сашы Філіпенкі. Твор атрымаў прэстыжную французскую прэмію Trasnfuge як найлепшы еўрапейскі раман 2023 года. Раман распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы…
bellitinfo
Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Динамика подписчиков
с 20 июля 2026 по 28 сентября 2026 · минимум 623 · максимум 659
Кто рекламировался за полгода
Рекламных размещений с маркировкой не найдено.
Публикации
17 верасня ў Мінску: "Лісткі календара" — лекцыя пра Максіма Танка . У чацвер, 17 верасня адбудзецца лекцыя Валянціны Кароткінай пра жыццё і творчасць паэта, перакладчыка і грмадскага дзеяча Максіма Танка. "Творчае жыццё пісьменніка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і глыбокіх перажыванняў, зрухаў у грамадстве, пераломных падзей, што адбіліся ў вершах і паэмах. Падчас сустрэчы пройдземся старонкамі…
📖 Новая кніга Міколы Адама выйшла ў серыі “Брукаванка”. Паэтычную кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга Міколы Адама “Неба на стале” , якая на думку рэдактараў серыі, мае значэнне большае, чым проста з’яўленне яшчэ аднаго зборніка вершаў. Гэта вяртанне аднаго з галасоў таго самага пакалення “Першацвету”, якое дзіўным чынам амаль растварылася ў гісторыі беларускай літаратуры. Падрабязней 👈
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець да цемры" (Пфляўмбаўм, 2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць. Дзе мяжа паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай, ці ратуе твор канстатацыя выпусташанасці, ці дадае ўнікальнасці выказванню "народнічанне"? Гэта лірычная проза, калі пісаньне прасякнутае ўнутраным сьвятлом, што ўрэшце…
📖 Юля Цімафеева расказала пра свае восеньскія выступы. Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева анансавала імпрэзы ў Берліне, Кішынёве, Вене, Грааль-Мюрыцы, Грацы . Пісьменніца выступіць на еўрапейскіх фестывалях, прыме ўдзел у дыскусіях, а таксама адкрые персанальную выставу калажоў. Падрабязнасці тут 👈
🔥 Раман аўтара бэстсэлераў Джона Грына — па-беларуску ў дзень сусветнай прэм’еры. Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана “Галівуд, фінал” Джона Грына. Перадзамова на беларускую версію рамана ў перакладзе Марыны Дзергачовай пачнецца ў дзень сусветнай прэм’еры. Сам Джон Грын гаворыць, што “гэта кніга пра тое, як прайсці праз каханне і страту, будучы часткай дзіўнага,…
📘 Віктар Марціновіч упершыню за 6 гадоў выдаў новы раман. Ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW выйшла новая кніга Віктара Марціновіча “Глыбіня” . У постапакаліптычным рамане аўтар даследуе праблему падзеленасці беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры Беларусі і за яе межамі, а таксама спрабуе выявіць гістарычныя заканамернасці, якія б збераглі ад непапраўных памылак. Падрабязней ⬅️
22 верасня: сустрэча пад назвай «Сабраліся палачане…» ва Ўроцлаве. Беларускі ПЭН запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Лявонам Баршчэўскім і Таццянай Нядбай — трыма беларускімі аўтарамі, звязанымі з Полацкам. На імпрэзе будзе размова пра іх творчасць, новыя кнігі, Полацк і яго месца ў беларускай культуры, а таксама пра іншыя важныя і не надта сур’ёзныя справы. ⏰ Пачатак а 17:00. 📍 Канферэнц-зала Асалінэума пл.…