Берлінскі аэрапорт Бранденбург часова спыняў працу праз невядомы беспілотнік. Пра гэта ў X паведаміў сэрвіс адсочвання палётаў у рэальным часе AirNav Radar. Паводле даных сэрвісу, з-за інцыдэнту адмянілі шэсць рэйсаў, яшчэ 193 рэйсы затрымаліся. Цяпер аэрапорт зноў працуе, выкананне палётаў аднавілася.
Еўрарадыё | Еврорадио
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Динамика подписчиков
с 20 июля 2026 по 28 сентября 2026 · минимум 8 360 · максимум 8 480
Кто рекламировался за полгода
Рекламных размещений с маркировкой не найдено.
Публикации
"На ракеце, бл*". Менавіта так Уладзімір Зяленскі адказаў расійскім прапагандастам, якія ў Вашынгтоне атакавалі яго пытаннем "Калі ў Маскву?" Раней у Крамлі заяўлялі, што Пуцін гатовы да сустрэчы з Зяленскім, але толькі ў Маскве.
Сэнсы дня на @euroradio . У выпуску: сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы, разбор калійнай здзелкі, турма за беларускую музыку. https://youtu.be/X-rBI_WhcFg
Важныя падзеі і сэнсы серады, 23 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:18 Ці расквітнее cад польска-беларускіх адносін пасля сустрэчы Сікорскага з Рыжанковым? 13:42 Навіны спорту 16:15 Ці закрые беларускі калій патрэбы амерыканскага рынку? 29:05 Навіны шоў-бізу 32:23 Ці ведаў гусляр гурта “Стары Ольса”, што яго выратуе Джон Коўл Сэнсы дня: глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтай серады
Днямі ў беларускіх медыя з'явіліся артыкулы пра тое, што ўлады праігнаравалі просьбы сваякоў Святланы Курс дапамагчы пахаваць яе на радзіме. Амбасада нібыта не звяртала ўвагі на звароты сям'і, а чыноўнікі былі катэгарычна супраць любой публічнай падзеі, звязанай з пісьменніцай. Муж Святланы, Сяргей, расказаў @euroradio , як насамрэч выглядала сітуацыя.:…
Беларускі калій для ЗША будзе даражэйшы за канадскі. І амерыканскім фермерам гэта не спадабаецца. На просьбу @euroradio эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі расказвае, як працуе сусветны рынак калійных угнаенняў і якія кантракты сёння заключае Беларусь: https://euroradio.fm/belaruski-kaliy-dlya-zsha-budze-darazheyshy-za-kanadski-makhouski-pra-lichby-kaliynay-zdzelki Спасылка, якая працуе без VPN
За апошнія тыдні КДБ прыбраў са спісу "тэрарыстаў" 12 былых палітвязняў. Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст лічыць гэта якасна новым дзеяннем. Але тут жа нагадвае (і папярэджвае), што да адлігі яшчэ вельмі далёка. Цалкам сённяшні стрым з Дракахрустам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Q6UuNWO9x84
⚡️ Украіна пагадзілася на поўнае, неадкладнае і безумоўнае спыненне агню і заклікае Расію зрабіць тое ж самае. Пра гэта вядзецца ў сумеснай заяве 51-й краіны-ўдзельніцы ААН, якую цытуе кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга. Расію заклікаюць спыніць агрэсію,…
Вядоўцы праграмы "Беларусь 2030" Вольга Лойка і Андрэй Махоўскі здзекуюцца з афіцыйнай статыстыкі. Дзяржаўныя сацыёлагі злоўжываюць лічбай, якая пасля серыяла "Як я сустрэў вашу маці" трапіла ў мем пра выдуманыя з галавы даныя. "Усё круціцца вакол 83%". Цалкам свежы выпуск "Беларусь 2030" глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=IACF2S-rpb4
⚡️ Украіна пагадзілася на поўнае, неадкладнае і безумоўнае спыненне агню і заклікае Расію зрабіць тое ж самае. Пра гэта вядзецца ў сумеснай заяве 51-й краіны-ўдзельніцы ААН, якую цытуе кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга . Расію заклікаюць спыніць агрэсію, пагадзіцца на спыненне агню і паўнавартасна прыняць удзел у перамовах дзеля справядлівага і трывалага міру. "Заклікаем Расію забяспечыць неадкладнае, бяспечнае і…