🏁 Вынікі практыкі 2! Расэл выдатна пачаў уікэнд: быў найхутчэйшым і ў 1-й, і ў 2-й практыцы. Прычым увечары ён ужо апярэдзіў усіх больш чым на паўсекунды. Антанэлі стаў другім з адставаннем 0.552 секунды, Верстапен трэцім і саступіў Расэлу 0.827.
Formuła Pieramohi | Ф1 па-беларуску
Формула Перамогі — Ф1 па-беларуску. Формула-1 на беларускай мове: навіны F1, вынікі гонак, кваліфікацыі, статыстыка і расклады. Ф1 па беларуску.
Динамика подписчиков
с 20 июля 2026 по 28 сентября 2026 · минимум 891 · максимум 903
Кто рекламировался за полгода
Рекламных размещений с маркировкой не найдено.
Публикации
🟢 2-я практыка пачынаецца! Глядзець трансляцыю тут ▶️
🏁 Вынікі практыкі 1! Расэл узначаліў сесію, хаця ў яго яшчэ застаўся запас: свой першы хуткі круг ён перапыніў пасля выезду ў зону вылету. Верстапен стаў другім, але таксама страціў час праз блакіроўку колаў на софце. Леклер трэці, Гэмілтан чацвёрты. Пры гэтым Ferrari наогул не выкарыстоўвала софт. Антанэлі ж меў праблему з гідраўлікай, таму прапусціў другую палову сэсіі.
🟢 1-я практыка пачынаецца! Глядзець трансляцыю тут ▶️
⚫️ Эстэбан Акон пацвердзіў, што на сезон 2027 пакуль застаецца без кантракту На дадзены момант я дакладна вольны агент на наступны год. Ёсць пэўныя пытанні, якія цяпер абмяркоўваюцца і якія ад мяне не залежаць. Таму я буду працягваць выкладвацца да канца года і пагляджу, як усё складзецца. Галоўным фаварытам на яго месца ў наступным сезоне лічыцца бразілец Рафаэл Камара.
🔵 Ісак Хаджар застаецца ў Red Bull на сезон 2027! Француз падоўжыў кантракт з камандай і налета працягне выступаць разам з Максам Верстапенам.
🟠 McLaren прадставіла новую айдэнтыку брэнда! Новы лагатып створаны паводле матываў шыльды сямейнай станцыі тэхабслугоўвання, дзе Брус пабудаваў свой першы гоначны аўтамабіль. McLaren: Першы раздзел таго, што наперадзе. Абапіраючыся на ўнікальную спадчыну, мы фарміруем будучыню. Пры гэтым легендарныя Speedmark, Papaya і Speedy Kiwi застаюцца часткай брэнда. Новы стыль будзе агульным для McLaren Racing і McLaren…
Formuła Pieramohi | Ф1 па-беларуску pinned a photo
🔵 Хаджар вернецца за стырно ў Баку пасля аднаўлення ад траўмы запясця Ліам Лоўсан зноў будзе выступаць за Racing Bulls пасля трох гонак, дзе замяняў Ісака. Red Bull: Каманда шчыра дзякуе Ліаму за прафесіяналізм, адданасць справе і зацятую працу на працягу апошніх трох гонак. Ён прыйшоў у каманду ў няпростых абставінах, але прадэманстраваў выдатную вытрымку і зрабіў каштоўны ўнёсак у вынік каманды.
🇦🇿 Расклад Баку — суботняя гонка! FORMULA 1 QATAR AIRWAYS AZERBAIJAN GRAND PRIX 2026 Калі хочаце падтрымаць мяне і маю працу, запрашаю сюды: 🍩 Patreon 🍩 Buy Me A Coffee