У Беларусі абвясьцілі вышук трох беларускіх выдаўцоў → https://smarturl.click/5oLeWp Улады Беларусі абвясьцілі міждзяржаўны вышук выдаўцоў Яраслава Іванюка , Ігара Логвінава і Андрэя Янушкевіча , заўважыла «Люстэрка». Іхныя імёны 6–8 кастрычніка зьявіліся ў базе Міністэрства ўнутраных справаў Расеі.
Радыё Свабода — Беларусь
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Динамика подписчиков
с 20 июля 2026 по 12 октября 2026 · минимум 13 300 · максимум 13 600
Кто рекламировался за полгода
Рекламных размещений с маркировкой не найдено.
Публикации
Трыюмф беларускі ў Польшчы → https://smarturl.click/zOoXVJ Лучніца зь Беларусі Карына Казлоўская стала першай спартоўкай у гісторыі Польшчы, якая выйграла сем зь сямі залатых мэдалёў на чэмпіянаце краіны. Перад гэтай гучнай перамогай Карына таемна зьехала зь Беларусі, ледзь не завяршыла спартовую кар’еру, перажыла дэпрэсію, суд супраць трэнэра і амаль два гады без трэнаваньняў. Падрабязьней пра лёс Карыны чытайце на…
Асноўнае за 8 кастрычніка • Рэактыўны дрон пад Гомлем. Як сядзіцца сьледчаму, які зьнішчаў Tut∙by У Беларусі адмянілі канцэрты Шамана. Відэанавіны 8 кастрычніка • Чаго насамрэч хоча Ціханоўскі ? Тлумачым з Гурневічам • Палітвязень Арэшка канчаткова страціў зрок , але змог сам напісаць некалькі словаў сваім унукам • Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які трапіў ва ўкраінскі палон. Ён пайшоў на вайну праз…
«Маскоўская рука» ў беларускіх рэгіёнах. Выйшла дасьледаваньне аб тым, як расейскія чыноўнікі сустракаюцца зь беларускімі без Лукашэнкі: https://smarturl.click/pqZGwE Дасьледчы цэнтар BIPART прааналізаваў 176 сустрэчаў беларускіх і расейскіх рэгіянальных чыноўнікаў у 2018–2026 гадах. Найбольш актыўна расейскія кіраўнікі езьдзілі ў Гомель — 41 сустрэча. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны…
Чаго насамрэч хоча Ціханоўскі? Тлумачым з Гурневічам → https://youtu.be/jZHoUEA_r9Q Сяргей Ціханоўскі выйшаў з турмы пасля больш чым пяці гадоў зняволення — і вярнуўся ў беларускую палітыку, якая за гэты час моцна зьмянілася. Ён крытыкуе Офіс Ціханоўскай і незалежныя мэдыі, а яго крытыкі кажуць, што ён так і не сфармаваў уласнай палітычнай праграмы. Чаго насамрэч хоча Ціханоўскі? І ці ёсьць для яго месца ў…
Відэанавіны 8 кастрычніка . Рэактыўны дрон пад Гомлем. Як сядзіцца сьледчаму, які зьнішчаў Tut.by . У Беларусі адмянілі канцэрты Шамана Расказваем пра падзеі 8 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. 1️⃣ Расея атакавала памежныя зь Беларусьсю рэгіёны. Прынамсі адзін рэактыўны дрон заляцеў на Гомельшчыну. 2️⃣ Як адбывае тэрмін сьледчы, які закрыў партал Tut.by . 3️⃣ Кнігу францускага пісьменьніка прызналі пагрозай…
МУС: У Расеі ад атакі дрона пацярпела беларуска — ёй ампутавалі канцавіны → https://smarturl.click/kqyGgR 8 кастрычніка 2026 году ў Бранскай вобласьці Расеі ў выніку атакі бесьпілётніка на грузавы аўтамабіль зь беларускай рэгістрацыяй пацярпела грамадзянка Беларусі, паведаміла МЗС. Яна атрымала цяжкія раненьні, у выніку якіх спатрэбілася ампутацыя канцавінаў. Цяпер яе паклалі ў рэанімацыю і падключылі да апарата…
У Латвіі дэпутатам самакіраваньняў забаранілі езьдзіць у Беларусь → https://smarturl.click/97EJoy Забарона распаўсюджваецца і на транзытны праезд. Старшыня Камісіі па абароне Раймандс Бэргманіс раней тлумачыў, што мясцовыя дэпутаты займаюць важнае месца ў сыстэме грамадзянскай абароны: «Таму важна не дапускаць сытуацыяў, калі асобы, якія маюць доступ да інфармацыі, зьвязанай зь бясьпекай, або адыгрываюць істотную…
Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які трапіў ва ўкраінскі палон: https://smarturl.click/lqjG5g Ураджэнец Гомеля пайшоў на вайну праз адсутнасьць працы. Яго ў складзе групы з 5 чалавек накіравалі ў Ліман, але ён адзіны, хто змог выжыць. Яго чакаюць жонка і двое сыноў: малодшаму паўтара году, а старэйшаму —14 гадоў.
Палітвязень Арэшка канчаткова страціў зрок: https://smarturl.click/4y9qkG «Раней бачыў сьвет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца» «У яго адслаілася сятчатка, і было ўсё горш і горш. Мы вадзілі яго ўжо, каб…