«Маладая грамада» запрашае вас на адзін дзень стаць парламентарыем, стратэгам ці дыпламатам! У Варшаве пройдзе падзея, дзе вы даведаецеся пра гісторыю беларускай дэмакратыі праз гульні, дыскусіі і рэальныя ролі. Больш падрабязнасцей – у картках 📌 Варшава (дакладнае месца — пасля рэгістрацыі) 🗓️ 26 верасня | 10:00-18:00 🔗 Рэгіструйцеся . #магчымасці #адукацыя
Валанцёры Офіса 👍🏻
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Динамика подписчиков
с 20 июля 2026 по 28 сентября 2026 · минимум 668 · максимум 678
Кто рекламировался за полгода
Рекламных размещений с маркировкой не найдено.
Публикации
🇵🇱 Шэсць месяцаў у Польшчы для творцаў і дзеячаў культуры — адкрыты набор на стыпендыю Gaude Polonia Праграма Gaude Polonia запрашае маладых творцаў з Беларусі на паўгадовую стыпендыю ў Польшчы. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над уласнымі праектамі пад кіраўніцтвам польскіх экспертаў і экспертак і атрымліваць стыпендыю 5 злотых штомесяц . 📌 Падавацца могуць прадстаўнікі і прадстаўніцы кіно, фатаграфіі,…
🎨 JESTEŚ U SIEBIE — праграма падтрымкі мігрантаў і мігрантак у Польшчы Калі вы займаецеся тэатрам, музыкай, танцам, фатаграфіяй, кіно, літаратурай ці рамёствамі і хочаце зладзіць уласную творчую падзею, гэтая праграма для вас. Абраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць мікрагрант 4 500 PLN , паўдзельнічаюць у варкшопах па праектах у Варшаве 21–22 лістапада і атрымаюць падтрымку ў прасоўванні сваёй ініцыятывы. 📌…
🔐 Вашая бяспека — гэта вялікая сістэма, дзе ёсць шмат элементаў. І некаторыя з іх не вельмі заўважныя для вас, але могуць быць выкарыстаныя рэжымам. Вы ўжо стварылі новы Telegram, выдалілі старыя чаты і праверылі ўсе налады. Здаецца, усё зроблена. Але інфармацыя, якая можа нашкодзіць вашай бяспецы, магчыма, застаецца ў іншых месцах. Пра гэта – у картках.
⚖️ «Прававая ініцыятыва» запрашае да Вільні на школу па міжнародным крымінальным праве Праграма будзе цікавая студэнтам (-кам), актывістам (-кам), праваабаронцам і ўсім, хто цікавіцца міжнародным крымінальным правам. На працягу трох дзён удзельнікі і ўдзельніцы будуць разбірацца ў гісторыі міжнароднага крымінальнага права, працы Міжнароднага крымінальнага суда і спецыяльных міжнародных трыбуналаў, а таксама ў…
🌱 Ужо сёння — вэбінар пра ўстойлівую сельскую гаспадарку Сёння ўвечары Альянс «Зялёная Беларусь» правядзе сустрэчу з экспертам у сферы арганічнай сельскай гаспадаркі, кандыдатам сельскагаспадарчых навук Любамірам Клепачом (Украіна). Вы даведаецеся, чым адрозніваюцца арганічная, рэгенератыўная і біядынамічная сельская гаспадарка, пермакультура, а таксама якія з гэтых падыходаў могуць быць карыснымі для Беларусі.…
🧠 Працуеце з моладдзю? Падавайцеся на міжнародны курс у Фінляндыі па ментальным здароўі маладых людзей! Трэнінг прызначаны для спецыялістаў і спецыялістак па працы з моладдзю, якія хочуць навучыцца лепш падтрымліваць псіхічнае здароўе, дабрабыт і ўстойлівасць удзельнікаў і ўдзельніц сваіх мерапрыемств. Вы даведаецеся: 📌 Як разумець ментальнае здароўе ў кантэксце моладзевай працы. 📌 Як ствараць бяспечнае і…
Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы? Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы. 📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых. 👤 Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных» Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных»…
✨ Моладзь запрашаюць на абмен у Нямеччыне — «Storytelling for Impact» Што вас хвалюе? За што вы змагаецеся? І як ваша гісторыя можа натхніць іншых на дзеянні? Далучайцеся да міжнароднай каманды маладых людзей з Беларусі, Германіі і Францыі . Разам будзеце даследаваць сторытэлінг як інструмент для грамадзянскай актыўнасці, абменьвацца досведам і ствараць гісторыі, здольныя натхняць на перамены. 📍…
🇵🇱 Беларускі дом запрашае на бясплатны курс польскай мовы B1/B2 у Варшаве Курс у першую чаргу прызначаны для беларусаў і беларусак, якія былі вымушаныя з'ехаць у Польшчу па палітычных прычынах, у тым ліку для былых палітзняволеных. Два месяцы ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць з граматыкай і актуальнай лексікай, звязанай з паўсядзённым жыццём. Заняткі будуць афлайн. Будзе 15 заняткаў па 90 хвілін : 2 разы на…