💍 Першы кадр фільма « Уладар Пярсцёнкаў: Паляванне на Голума »! Нагадаем, Элайджа Вуд вернецца да ролі Фрода. #ПаляваннеНаГолума
Ружовая Купіна
Тут пішуць пра кіно!
Динамика подписчиков
с 20 июля 2026 по 28 сентября 2026 · минимум 1 710 · максимум 1 740
Кто рекламировался за полгода
Рекламных размещений с маркировкой не найдено.
Публикации
🍿 Новы правал (?) Скота, працяг культавага хорара, а таксма псеўдадакументалка пра галівудскіх сяброў – што будзем глядзець на гэтым тыдні? 🎬 Кіно : • « Сузор’е сабакі » Новы фільм Рыдлі Скота экранізуе раман «Па слядах сабакі» Пітэра Хелера і расказвае пра мужчыну і яго сабаку, якія выжылі пасля маштабнай катастрофы і спрабаюць знайсці спакой у новым постапакаліптычным свеце. Крытыкі разбамбілі фільм (40 % на RT),…
👍 Рэжысёр Дэсцін Дэніэл Крэтан падпісаў кантракт са студыяй Sony на тры гады! Хутчэй за ўсё ў межах кантракта выйдуць экранізацыя « Нарута » і, магчыма, пятая частка « Чалавека-Павука ». #выпадкі
❤️ Роберт Эгерс зоймецца экранізацыяй « Рамэа і Джульеты » Уільяма Шэкспіра! Адразу пасля завяршэння праца над «Вервольфам» рэжысёр пачне распрацоўку ўласнай версіі сусветна вядомай трагедыі. #РамэаІДжульета
😀 Раян Гослінг выканае галоўную ролю ў новым фільме Нікаласа Віндзінга Рофна! Паводле Variety, новы фільм рэжысёра будзе камедыяй, а тандэм Рофн – Гослінг аб’яднаецца ўжо ў трэці раз (першы – «Драйв», другі – «Толькі бог прабачыць»). #НовыФільмРофна
⚡️ Першыя кадры фільма « Хронікі Нарніі: Пляменнік чарадзея » Грэты Гервіг! Нагадаем, ролю Белай Вядзьмаркі выканае Эма Макі, Дзядзькі Эндру – Дэніэл Крэйг, а галоўных герояў – Дзігары Кёрка і Полі Пламер – сыграюць Дэвід Мак-Кена і Беатрыс Кэмпбэл адпаведна. Рэліз чакаем 5 лютага ў кінатэатрах і 5 красавіка на Netflix. #ХронікіНарніі
🎥 Пачынаем дзень і тыдзень з дэбютнага тызера фільма «Прыгоды Кліфа Бута» ад Дэвіда Фінчэра! Прэм’ера працягу фільма «Аднойчы ў Галівудзе» – летам. #ПрыгодыКліфаБута
🥐 Фінальны сезон « Эмілі ў Парыжы » атрымаў дату рэліза! Выхад адбудзецца 24 снежня на Netflix. А вы глядзіце серыял? #EmilyInParis
Першы погляд на « Хронікі Нарніі » Грэты Гервіг з вокладкі Empire! У бліжэйшы час чакаем іншыя новыя промаматэрыялы! #ХронікіНарніі
🏹 Глядзім новы трэйлер новых « Галодных гульняў »! «Узыход жніва» дэбютуе ў кінатэатрах у лістападзе. #ГалодныяГульні